Брэсцкае "Дынама" і БАТЭ згулялі ўнічыю — 1:1
Перанесеная гульня 18-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі "Дынама" (Брэст) — БАТЭ адбылася 25 верасня на "Брэсцкім". Паглядзець яе прыйшло больш за 10 тысяч гледачоў.
Першы тайм атрымаўся безгалявым. Толькі на пачатку другой паловы гульні дынамавец Міхаіл Гардзяйчук "размачыў" лік на 46-й хвіліне. Аднак праз сем хвілінаў Станіслаў Драгун аднавіў парытэт — 1:1. Гэты лік і захаваўся да канца гульні.
У брэсцкага "Дынама" 55 ачкоў, у БАТЭ і "Шахцёра" — па 50 і па матчы ў запасе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.