БАТЭ перамог "Нафтан" і прапусціў першы гол на "Барысаў-Арэне" (відэа)
У панядзелак прайшлі чатыры матчы 9-га тура футбольнага першынства Беларусі ў вышэйшай лізе.
Цэнтральны паядынак праходзіў на "Барысаў-Арэне", дзе сустракаліся БАТЭ і "Нафтан". Першы тайм застаўся за гасцямі. Гунчак на 10-й хвіліне адкрыў лік, "Нафтан" ад шматлікіх атак барысаўчан ратаваў галкіпер Даўгяла. Але ў другім тайме БАТЭ забіў аж тры галы: Младзенавіч на 52-й хвіліне рэалізуе пенальці, а Сігневіч забівае два галы на 83-й і 86-й хвілінах — 3:1. Адзначым, што Сігневіч выйшаў на замену на 81-й хвіліне!
Вынікі астатніх матчаў: "Дынама" (Мінск) — "Слуцк" — 3:0, "Мінск" — "Тарпеда-БелАЗ" — 0:2, "Гомель" — "Шахцёр" — 1:0.
Нагадаем, учора гродзенскі "Нёман" выйграў у гасцях у "Белшыны" — 4:3, а брэсцкае "Дынама" прайграла "Дняпру" — 0:2.
У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 22 ачкі, у мінскага "Дынама" — 20. Матчы 10-га тура пройдуць 31 траўня і 1 чэрвеня. БАТЭ сустрэнецца ў Магілёве з "Дняпром", а мінскія дынамаўцы згуляюць у гасцях з "Тарпеда-БелАЗ".
Фота — ria.ru