БАТЭ перамог “Нёман” і вырваўся на першае месцы ў чэмпіянаце Беларусі

БАТЭ перамог “Нёман” і вырваўся на першае месцы ў чэмпіянаце Беларусі

Барысаўскі БАТЭ ў перадапошнім, 29 туры чэмпіянату Беларусі па футболе здолеў вырвацца ў лідары. Ён атрымаў валявую перамогу над сваім даўнім і прынцыповым сапернікам — гродзенскім “Нёманам”. Барысаўчане рызыкавалі згуляць у нічыю, бо да 78-й хвіліны лік быў 1:1, аднак затым жоўта-сінім удалося выйсці наперад. Вынік 3:1. “Нёман” пры гэтым займае 6-е месца ў турнірнай табліцы.

Салігорскі “Шахцёр” наадварот саступіў жодзінскаму “Тарпеда-БелАЗ”, таму згубіў лідарскую пазіцыю — 1:2. Мінскае “Дынама” мінімальна перамагло “Крумкачоў” — 1:0 і знаходзіцца на 2 месцы. Сталічны клуб адстае ад БАТЭ на 2 ачкі.

Вынікі іншых матчаў 29 тура такія: “Слуцк” — “Віцебск” — 2:3, “Іслач” — “Дняпро” — 1:0, “Славія” — “Нафтан” — 1:2, “Дынама” (Брэст) — “Гарадзея” — 1:1, “Мінск” — “Гомель” — 0:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі