БАТЭ працягвае пагоню за “Шахцёрам” і мінскім “Дынама” (відэа галоў)

БАТЭ працягвае пагоню за “Шахцёрам” і мінскім “Дынама” (відэа галоў)

БАТЭ працягвае пагоню ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе за салігорскім “Шахцёрам” і мінскім “Дынама”. У панядзелак у апошнім матчы 28-га тура барысаўчане ў гасцях абыгралі ў Жодзіне мясцовае “Тарпеда-БелАЗ” — 4:2 (2:1). У БАТЭ па два галы забілі Неманья Мілунавіч і Міхаіл Гардзяйчук. У гаспадароў поля вызначыліся Дзмітрый Рэкіш і Міхаіл Калугін.

Вынікі іншых матчаў тура: “Нафтан” — “Шахцёр” — 1:5, “Дынама” (Мінск) — “Слуцк” — 2:0, “Дняпро” — “Славія” — 5:3, “Крумкачы” — “Гомель” — 0:1, “Гарадзея” — “Мінск” — 1:1, “Віцебск” — “Іслач” — 0:2, “Нёман” — “Дынама” (Брэст) — 0:2.

У “Шахцёра” 65 ачкоў, у мінскага “Дынама” — 62, у БАТЭ — 61. Матчы 29-га тура пройдуць 18 лістапада, усе яны пачнуцца ў адзін час — а 14-й гадзіне. “Шахцёр” будзе прымаць “Тарпеда-БелАЗ”, БАТЭ — “Нёман”, мінскае “Дынама” — “Крумкачы”. Барысаўчане, як вядома, спадзяюцца на вяртанне трох ачкоў пасля разгляду апеляцыі па “справе Верамко”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі