БАТЭ прайграў Гомелю, "Дынама" двойчы забіла Белшыне (відэа)

Барысаўскі клуб БАТЭ, які тыдзень таму бліскуча перамог лідара першынства, салігорскага “Шахцёра” (4:0), у гасцявой сустрэчы з “Гомелем” не выглядаў гэтулькі магутным, вынік сустрэчы — 3:2.



“Тарпеда-БелАЗ” разышоўся мірам з “Нёманам” — 1:1, а мінскае “Дынама” перамагло “Белшыны” — 2:0.



Нагадаем вынікі матчаў, якія прайшлі ў суботу, 17 жніўня: “Шахцёр” — “Мінск” — 4:1, “Славія” — “Дынама” (Брэст) — 1:1, “Нафтан” — “Дняпро” — 2:1.



Такім чынам, салігорскі “Шахцёр” на сёння захоўвае лідарства ў чэмпіянаце і мае 49 ачкоў. На другім месцы БАТЭ — 45 ачкоў. Трэцяе месца захоўвае мінскае “Дынама” — 34 ачкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі