БАТЭ прайграў карагандзінскаму "Шахцёру" — 0:1 (відэа)

На 66-й хвіліне Крывец не здолеў рэалізаваць пенальці. А на 82-й хвіліне казахстанскія футбалісты "размачылі" лік.



Нагадаем, што матч у сябе дома тыдзень таму БАТЭ таксама прайграў з такім самым лікам 0:1.



Цяпер БАТЭ выбыў з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Цяперашні выступ барысаўскіх футбалістаў у еўракубках стаў найгоршым за апошнія 10 гадоў.



У трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў "Шахцёр" сустрэнецца з пераможцам пары "Нефтчы" (Азербайджан) — "Шкендэрбеў" (Албанія).



Фота — shahter.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі