БАТЭ прайграў "Мінску"
БАТЭ — "Мінск"
25 кастрычніка БАТЭ прайграў "Мінску" — 1:2. Гэта быў перанесены матч 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Пераможны гол госці забілі ўжо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны.
У першынстве лідыруе мінскае "Дынама" — 57 ачкоў, "Нёман" набраў 52, "Тарпеда-БелАЗ" — 39, "Іслач" — 37, "Гомель" — 36, БАТЭ і "Славія" — па 35 ачкоў.
27-29 кастрычніка пройдуць матчы 26-га тура.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.