БАТЭ — "Шахцёр" (Караганда): 0:0 пасля першага тайма
Гульня ідзе з пераменным поспехам. "Шахцёр" атакуе малымі сіламі і ўдала абараняецца. Відавочна, гульцы Віктара Кумыкова "выконваюць план на матч".
БАТЭ перыядычна абвастрае гульню, але да сапраўды небяспечных момантаў справа дайшла хіба што на апошняй хвіліне першага тайма, калі пасля ўдару Алексіевіча ва ўпор "Шахцёр" выратаваў Мокін.
Пасля першага тайма БАТЭ вядзе па колькасці ўдараў 4:2, па ўдарах у створ варот — 3:1. Наперадзе другі тайм.
Нагадаем, БАТЭ і "Шахцёр" сустракаюцца ў матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў.
Фота: www.footballtop.ru.