БАТЭ спыніў мінскае "Дынама"
Футбалісты БАТЭ
БАТЭ спыніў мінскае "Дынама", якое ўпэўнена ідзе да перамогі ў футбольным чэмпіянаце Беларусі. У чацвер у сталіцы барысаўчане абыгралі дынамаўцаў у перанесеным матчы 19-га тура — 1:0. Адзіны гол на 71-й хвіліне забіў Дзмітрый Анцілеўскі. Да гэтага ў мінчукоў было 7 перамог запар.
У мінскага "Дынама" засталося 57 ачкоў, "Нёман" мае 53, "Тарпеда-БелАЗ" — 42, БАТЭ — 41, "Гомель" — 39 ачкоў, "Іслач" — 38. Барысаўчане згулялі 25 паядынкаў, іншыя — па 24.
Матчы 27-га тура першынства ў вышэйшай лізе стартуюць 4 лістапада. Камандам засталося правесці па 3-4 гульні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.