БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў матчам супраць казахстанскага “Шахцёра”

Свой першы матч у сёлетняй Лізе чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ правядзе супраць казахстанскага “Шахцёра” з Караганды. Лёсаванне самага прэстыжнага еўрапейскага турніру адбылося ў панядзелак у швейцарскім Ньёне.

Беларускі клуб стартуе адразу з 2-га кваліфікацыйнага раўнда. Першы матч каманда Віктара Ганчарэнкі правядзе дома 16 ці 17 ліпеня. Гульня ў адказ пройдзе ў Казахстане 23 ці 24 ліпеня.

Адзначым, што за карагандзінскі “Шахцёр” гуляе беларускі нападаючы Ігар Зяньковіч, які пачынаў кар’еру акурат у барысаўскім БАТЭ. Пасля сезонаў у “Нёмане”, “Дарыдзе”, мінскім “Дынама” і магілёўскім “Дняпры” Ігар апынуўся ў казахстанскім “Акжайыку”, а сёлета перабраўся ў Караганду.

Клуб з Казахстана другі год запар выйграе чэмпіянат сваёй краіны.

Увогуле “Шахцёр” з’явіўся ў 1950 годзе. Колеры клуба — аранжавы, чорны і белы. Каманда з Караганды — адна з дзвюх каманд, што ніколі не пакідала вышэйшую лігу. Што праўда, толькі двойчы “Шахцёр” быў чэмпіёнам і тройчы заваёўваў бронзу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі