БАТЭ стаў уладальнікам Суперкубка Беларусі па футболе (відэа)

Барысаўчане выйгралі ў “Мінска” з лікам 1:0 — першы і апошні гол у гэтым матчы забіў Філіп Младзенавіч на 20-й хвіліне гульні са штрафнога. Гэта быў дэбют новага легіянера, ад якога не чакалі такога дакладнага ўдару.



БАТЭ гуляў у наступным складзе: Маліньш — Палякоў, Філіпенка, Аляхновіч, Младзенавіч — А.Валадзько, Алексіевіч — Бага, Паўлаў, Крывец — Радзівонаў (к).



“Мінск” гуляў у складзе: Бушма — Бягуноў, Сачыўка (к), Лянцэвіч, Рніч — Маеўскі — Каркішка, Ранджэловіч, Пушнякоў, Астравух — Макась.



Такім чынам, БАТЭ ў чацвёрты раз стаў уладальнікам Суперкубка Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі