БАТЭ страціў ачкі ў матчы з “Шахцёрам” (відэа)

БАТЭ страціў ачкі ў матчы з “Шахцёрам” (відэа)

У чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе БАТЭ страціў ачкі ў матчы з “Шахцёрам”. 24 чэрвеня на “Барысаў-Арэне” была зафіксаваная баявая нічыя — 0:0. Гульня часам была жорсткая — ніхто не хацеў саступаць. У барысаўчан было больш выдатных шанцаў наперадзе, але яны нейкім неверагодным чынам іх не змаглі выкарыстаць. Тэкставы анлайн гл. тут. Прэс-служба ФК БАТЭ згадвае "вельмі дзіўныя рашэнні" арбітра.

Мінскае “Дынама” ў гасцях выйграла ў “Слуцка” — 1:0 (гл. відэа). У БАТЭ — 32 ачкі, у мінскіх дынамаўцаў — 28, у “Шахцёра” — 25, "Віцебск" і "Нёман" маюць па 24.

Нагадаем вынікі іншых матчаў тура, якія адбыліся 22-24 чэрвеня: "Дняпро" — "Тарпеда-Мінск" — 1:2, "Мінск" — "Гомель" — 0:2, "Смалявічы" — "Нёман" — 0:1, "Прамень" — "Тарпеда-БелАЗ" — 1:3. Апошнія матчы тура адбудуцца ў панядзелак: "Віцебск" — "Іслач", "Дынама" (Брэст) — "Гарадзея".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі