БАТЭ ў сёмы раз заваяваў Суперкубак Беларусі па футболе

БАТЭ ў сёмы раз заваяваў Суперкубак Беларусі па футболе

БАТЭ ў сёмы раз стаў уладальнікам Суперкубка Беларусі па футболе. 11 сакавіка барысаўчане адкрылі футбольны сезон матчам супраць жодзінскага “Тарпеда-БелАЗ”. Паводле рэгламенту, за ганаровы трафей змагаюцца дзеючыя чэмпіёны краіны і ўладальнікі Кубка Беларусі, які летась заваяваў клуб з Жодзіна.

Матч праходзіў на сталічным стадыёне ФК “Мінск”. Ужо га 6-й хвіліне тарпедаўцы адкрылі лік — пенальці рэалізаваў Андрэй Хачатуран. Затым на 20-й хвіліне гулец БАТЭ Міхаіл Гардзяйчук зраўняў лік — 1:1.

У другім тайме падапечныя Аляксандра Ермаковіча ажывіліся і на 51-й хвіліне голам адзначыўся Мірка Іваніч, а на 63-й хвіліне Гардзяйчук аформіў дубль. Такім чынам, матч скончыўся з лікам 3:1.

БАТЭ зноў стаў уладальнікам Суперкубка. Раней клуб заваёўваў гэтую ўзнагароду ў 2010, 2011, у 2013-2016 гадах. Адметна, што ў 2011 годзе барысаўчане таксама гулялі з “Тарпеда” і перамаглі з лікам 3:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі