БАТЭ вярнуў сабе лідарства ў чэмпіянаце Беларусі (відэа)

БАТЭ вярнуў сабе лідарства ў чэмпіянаце Беларусі (відэа)

БАТЭ вярнуў сабе лідарства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У апошнім матчы 4-га тура барысаўчане абыгралі ў гасцях “Віцебск” (1:0), адзіны гол забіў Міхаіл Гардзяйчук (на 29-й хвіліне). У іншым сённяшнім матчы “Дняпро” і “Шахцёр” згулялі ўнічыю 1:1. Гэта была першая гульня гарнякоў пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Сяргея Ташуева.

Іншыя матчы тура адбыліся 21-22 красавіка: “Дынама” (Мінск) — “Гомель” — 2:1, “Прамень” — “Слуцк” — 0:3, “Тарпеда-БелАЗ” — “Мінск” — 2:1, “Тарпеда” (Мінск) — “Нёман” — 0:1, “Іслач” — “Гарадзея” — 0:0, “Дынама” (Брэст) — “Смалявічы” — 2:2.

БАТЭ набраў 12 ачкоў і вярнуўся на 1-е месца ў турнірнай табліцы.У мінскага “Дынама” 10 ачкоў. Матчы 5-га тура пройдуць 27-29 красавіка. Каляндар футбольнага чэмпіянату гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі