БАТЭ вярнуўся ў лідары чэмпіянату Беларусі
БАТЭ вярнуўся ў лідары чэмпіянату Беларусі. Першае-другое месца барысаўчане дзеляць з салігорскім "Шахцёрам", у іх па 12 ачкоў. Аднак гарнякі маюць матч у запасе.
У пятніцу ў паядынку 5-га тура БАТЭ выйграў у "Мінска" — 1:0. Адзіны гол на 4-й хвіліне забіў Яўген Бярозкін. На "Барысаў-Арэне" прысутнічала крыху больш за 5 тысяч чалавек.
У іншых сённяшніх матчах "Віцебск" і "Слуцк" згулялі ўнічыю 2:2, мінскае "Дынама" прайграла "Нёману" — 0:1.
25 красавіка брэсцкае "Дынама" і "Славія" згулялі ўнічыю 0:0, "Тарпеда-БелАЗ" абыграла мінскае "Тарпеда" — 2:0. 27 красавіка сустрэнуцца: "Іслач" і "Гомель", "Шахцёр" і "Энергетык-БДУ", "Дняпро" і "Гарадзея".