БАТЭ выбыў з Кубка Беларусі ўжо ў 1/8 фіналу

БАТЭ — "Тарпеда-БелАЗ"

БАТЭ — "Тарпеда-БелАЗ" / fcbate.by

БАТЭ выбыў з футбольнага Кубка Беларусі ўжо ў 1/8 фіналу. Барысаўчане на сваім полі прайгралі жодзінскаму "Тарпеда-БелАЗ" — 0:2. У іншых матчах, якія прайшлі ў нядзелю, зафіксаваныя наступныя вынікі: "Дынама" (Брэст) "Арсенал" (Дзяржынск) — 4:1, "Дняпро" "Іслач" — 0:1.

Раней у чвэрцьфінал выйшлі "Макслайн" і "Белшына" (прадстаўнікі першай лігі), "Слуцк" і "Віцебск".

Апошні чвэрцьфіналіст стане вядомы пазней — матч 1/8 фіналу паміж "Нёманам" і мінскім "Дынама" перанесены на больш позні тэрмін з-за іх удзелу ў еўракубках. Гродзенцы — дзейныя ўладальнікі Кубка Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі