БАТЭ выйграў у "Дняпра" ў матчы чэмпіянату краіны — 3:1

Барысаўскі БАТЭ дома ўпэўнена перамог футбалістаў магілёўскага "Дняпра" — 3:1. Галы ў барысаўчан забілі Крывец, Бардачоў і Канцавы. У магілёўцаў голам адзначыўся Карамушка.



Астатнія сустрэчы чэмпіянату пройдуць 20 і 21 ліпеня, нагадвае БелаПАН: "Нёман" — "Нафтан", мінскае "Дынама" — "Тарпеда-БелАЗ", "Славія" — "Гомель", "Белшына" — "Шахцёр", брэсцкае "Дынама" — "Мінск".



Становішча камандаў: "Шахцёр" — 42 ачкі (17 гульняў; розніца мячоў 28-5), БАТЭ — 39 (18; 33-13), "Дынама" Мінск — 28 (17; 21-16), "Гомель" — 27 (17; 19-12), "Белшына" — 23 (17; 17-19), "Мінск" — 22 (17; 16-18), "Тарпеда-БелАЗ" — 21 (17; 20-22), "Нёман" — 20 (17; 16-19), "Дняпро" — 19 (18; 15-23), "Дынама" Брэст — 16 (17; 10-24), "Нафтан" — 15 (17; 13-19), "Славія" — 8 (17; 8-26).
 

Фота з архіву fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі