БАТЭ выйграў у гасцях у "Белшыны" — 1:0 (відэа)
Адзіны гол забіў Віталь Радзівонаў на 40-й хвіліне.
У панядзелак прайшлі два матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
У іншым паядынку сустракаліся мазырская "Славія" і "Мінск". На галы Разіна і Васілюка ў першым тайме, у другой палове адказалі дакладнымі ўдарамі Лапцеў і Кобец. Здавалася, што будзе нічыя, але на апошніх секундах гульні пераможны гол забіў мінчук Кібук — 2:3.
Нагадаем, яшчэ 4 матчы прайшлі напярэдадні. Салігорскі "Шахцёр" выйграў у гасцях у "Гомеля" — 1:0, мінскае "Дынама" перамагло магілёўскае "Дняпро" — 2:1, жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" прайграў наваполацкаму "Нафтану" — 0:3, брэсцкае "Дынама" і гродзенскі "Нёман" згулялі ўнічыю 1:1.
У чэмпіянаце працягвае ўпэўнена лідыраваць "Шахцёр" — 35 ачкоў, у БАТЭ — 29, у мінскага "Дынама" — 23.
Матчы наступнага, 15-га тура, пройдуць 29 і 30 чэрвеня.
БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў матчам супраць казахстанскага “Шахцёра”
Віталь Радзівонаў: Спорт можа стаць пляцоўкай для рэкламы беларускай мовы
На здымку: Віталь Радзівонаў. Ён набірае ачкі (забівае галы альбо робіць галявыя перадачы) ў дзясятым матчы запар.