БАТЭ выйграў у “Слуцка” з буйным лікам
Барысаўскі БАТЭ выйграў з буйным лікам у “Слуцка”. 5 кастрычніка жоўта-сінія згулялі на выездзе ў рамках 24 тура чэмпіянату Беларусі па футболе і адолелі сапернікаў на чужым полі з лікам 3:0. Цяпер БАТЭ размяшчаецца на другім радку турнірнай табліцы і мае 56 ачкоў. Ад лідара чэмпіянату, брэсцкага “Дынама”, яго аддзяляюць два ачкі.
Сёння таксама гуляюць “Шахцёр” і “Тарпеда-БелАЗ”, “Нёман” і брэсцкае “Дынама”.
Учора 24 тур адкрыў матч “Гарадзея” — “Мінск”, які скончыўся з лікам 1:2.
Заўтра пройдуць матчы “Іслач” — “Дынама” (Мінск), “Энергетык-БДУ” — “Віцебск”, “Гомель” — “Дняпро”. У матчы “Тарпеда” (Мінск) — “Славія” будзе залічаны тэхнічны вынік 0:3.