БАТЭ выйграў з новым трэнерам, “Шахцёр” працягнуў серыю паразаў (відэа)

Ключавым матчам тура была сустрэча “Гомеля” з БАТЭ. Па-першае, барысаўчане гулялі з новым галоўным трэнерам Аляксандрам Ермаковічам, а па-другое, яны двойчы ў гэтым сезоне прайгравалі гамяльчанам. З гэтых прычынаў перамога над “Гомелем” мела для БАТЭ вялікае маральнае значэнне. Лік быў адкрыты на 9-й хвіліне: барысаўскі абаронца Аляксандр Паўлаў забіў гол у браму супернікаў. Гэта быў адзін гол за ўвесь матч “Гомель” — БАТЭ, вынік якога — 0:1.



Салігорскі “Шахцёр” згуляў на выездзе з “Нёманам” і прайграў — 2:1. Гэта ўжо чацвёртая запар параза “гарнякоў” у чэмпіянаце краіны. А мінскае “Дынама” скончыла сухой нічыёй сустрэчу з жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ”.



Нагадаем вынікі матчаў, якія прайшлі ў суботу, 19 кастрычніка: “Дынама” (Брэст) — “Славія” — 3:1, “Нафтан” — “Белшына” — 0:1, “Дняпро” — “Мінск” — 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі