БАТЭ з цяжкасцю вырваў чэмпіёнства ў апошнім туры

БАТЭ з цяжкасцю вырваў чэмпіёнства ў апошнім туры

Барысаўскі БАТЭ з цяжкасцю вырваў чэмпіёнскі тытул у апошнім, 30 туры першынства краіны па футболе ў вышэйшай лізе. 26 лістапада клуб гуляў з “Гарадзеяй”. Для таго, каб застацца на першым месцы, барысаўчанам трэба было згуляць хаця б унічыю, але БАТЭ саступаў 2:3 ажно да апошняй дададзенай хвіліны гульні. Дубль Віталя Радзівонава ўратаваў каманду ад паразы ў сустрэчы з “Гарадзеяй” — 3:3 і чэмпіёнскі тытул.

Мінскае “Дынама” заваявала 2-е месца, разграміўшы “Віцебск” — 4:1. На трэцім месцы — салігорскі “Шахцёр”, які ў фінальным матчы саступіў гродзенскаму “Нёману” — 3:1.

Вынікі іншых матчаў апошняга туру: “Крумкачы” — “Мінск” — 2:1, “Гомель” — “Дынама” (Брэст) — 0:1, “Тарпеда-БелАЗ” — “Славія” — 2:0, “Нафтан” — “Іслач” — 1:2, “Дняпро” — “Слуцк” — 0:0.

Выніковая турнірная табліцы выглядае так:

  1. БАТЭ
  2. “Дынама” (Мінск)
  3. “Шахцёр”
  4. “Дынама” (Брэст)
  5. “Тарпеда-БелАЗ”
  6. “Нёман”
  7. “Слуцк”
  8. “Віцебск”
  9. “Гарадзея”
  10. “Гомель”
  11. “Іслач”
  12. “Дняпро”
  13. “Крумкачы”
  14. “Мінск”
  15. “Славія”
  16. “Нафтан”

Вышэйшую лігу па выніках сезона пакідаюць “Славія” і “Нафтан”. Прыходзяць у элітны дывізіён “Прамень” і “Смалявічы-СТІ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі