БАТЭ зноў лідар чэмпіянату Беларусі (відэа)

Лік быў адкрыты на 7-й хвіліне гульні голам Міхаіла Гардзейчука. Здавалася, што гульня дзеючага чэмпіёна з навічком вышэйшай лігі скончыцца сціплай перамогай БАТЭ. Аднак на 86-й хвіліне свой гол забіў Віталь Радзівонаў, а ў дадатковы час, літаральна ў апошнюю хвіліну гульні адзначыўся і малады нападаючы барысаўчан Мікалай Сігневіч.



Такім чынам, БАТЭ ўзняўся на першы радок чэмпіянату Беларусі і мае два ачка перавагі над мінскім “Дынама”, якое раней было лідарам. Сёння ж дынамаўцы сенсацыйна прайгралі аднаклубнікам з Брэста (вынік гульні 2:1 на карысць брэстаўчан) і таму згубілі ачкі.



Тым часам “Гомель” згуляў з “Дняпром” у сухую нічыю — 0:0.



Астатнія тры матчы 7-га тура пройдуць у нядзелю, 11 траўня: “Нёман” — “Мінск”, “Белшына” — “Нафтан”, “Шахцёр” — “Тарпеда-БелАЗ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі