Баўмгертнеру ў СІЗА перадалі "Ганну Карэніну", ваду і яблыкі
Прадстаўнікі консульскай службы расійскай амбасады прайшлі на сустрэчу ў СІЗА КДБ з гендырэктарам "Уралкалія" Уладзіславам Баўмгертнерам.
Перад гэтым у расійскіх дыпламатаў прынялі перадачу для арыштаванага бізнэсоўца, паведамляе interfax.by. Баўмгертнеру перадалі яблыкі, пітную ваду, туалетныя і пісьмовыя прыналежнасці, канверты, а таксама раман "Ганна Карэніна". Па словах дыпламатаў, гендырэктар "Уралкалія" сам прасіў прынесці яму гэтую кнігу.
Фота — АР