Байдэн гаварыў з Пуціным пра Украіну

Байдэн гаварыў з Пуціным пра Украіну

Джо Байдэн гаварыў з Уладзімірам Пуціным пра Украіну. Тэлефонная гутарка адбылася 13 красавіка з ініцыятывы амерыканскага боку. Прэзідэнт ЗША прапанаваў расійскаму прэзідэнту сустрэцца ў бліжэйшыя месяцы, правесці саміт у трэцяй краіне "для абмеркавання поўнага спектру пытанняў, з якімі сутыкаюцца ЗША і Расія".

Байдэн выказаў Пуціну заклапочанасць нарошчваннем расійскай ваеннай прысутнасці каля межаў Украіны і заклікаў напружанасць аслабіць. Ён падкрэсліў, што Вашынгтон падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.  

Джо Байдэн і Уладзімір Пуцін упершыню размаўлялі пасля інтэрв'ю прэзідэнта ЗША ў сакавіку, у якім ён пагадзіўся, што лічыць прэзідэнта РФ "забойцам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі