Байдэн зацвердзіў сакрэтную ядзерную стратэгію для стрымлівання Кітая
Памочнік прэзідэнта ЗША з "ядзернай чамаданчыкам" — партфелем з кодамі запуску ядзернай зброі
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у сакавіку зацвердзіў строга засакрэчаны план ядзернай стратэгіі, які ўпершыню пераарыентаваў стратэгію стрымлівання Вашынгтона ў дачыненні да Кітая з мэтай не дапусціць пашырэння ядзернага арсенала Пекіна, піша газета The New York Times. Дакумент настолькі засакрэчаны, што яго няма ў лічбавым выглядзе, ён існуе толькі на паперы. У ім гаворка ідзе пра "неабходнасць стрымлівання Расіі, КНР і Паўночнай Карэі адначасова”.
Белы дом ніколі не абвяшчаў афіцыйна пра тое, што Байдэн зацвердзіў перагледжаную стратэгію, вядомую як "кіраўніцтва па ўжыванні ядзернай зброі". Чакаецца, што несакрэтнае апавяшчэнне аб пераглядзе стратэгіі будзе адпраўлена ў Кангрэс да таго, як Байдэн пакіне сваю пасаду.
У нядаўніх публічных выступах двум высокапастаўленым прадстаўнікам адміністрацыі было дазволена ўскосна згадаць аб пераглядзе стратэгіі. Як вядома, яна абнаўляецца прыкладна кожныя чатыры гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.