Beady Eye распаўся, бо на гурт “забіў” Лаям Галахер

Пра гэта распавёў былы ўдзельнік гурта Эндзі Бэл.

Нагадаем, пра распад Beady Eye было аб’яўлена месяц таму. Па словах Бэла, музыкі разышліся па-сяброўску і без скандалаў. Да таго ж, сцвярджае Бэл, распад гурта не стаў сюрпрызам для музыкаў.

Ёсць верагоднасць, што адной з прычын адыходу Галахера-малодшага ад музычных справаў сталі справы жыццёвыя: вясной Лаям перажыў развод, а цяпер вырашае праблемы з аліментамі. Прыхільнікі, праўда, спадзяюцца, што распад Beady Eye паспрыяе ўз’яднанню Oasis. Але, хучтэй за ўсё, улічваючы настрой Ноэля Галахера, шанцы на новы этап дзейнасці Oasis мала верагодныя.

Паводле: www.zvuki.ru

Фота: www.vanyaland.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі