Беларусь аднавіла пастаўкі бензіну ў Расію

Беларуская нафтавая кампанія аднавіла пастаўкі бензіну ў Расію. Як паведамілі БЕЛТА прадстаўнікі кампаніі, сакавік быў няпростым месцам для коштаўтварэння на гэтую прадукцыю. Але цяпер яе рэалізацыя ў Расію вядзецца згодна з дамоўленасцямі, якія раней былі падпісаныя з расійскім Міністэрствам энергетыкі.

Паводле намесніка старшыні канцэрну “Белнафтахім” Віталя Паўлава, Беларуская нафтавая кампанія ў красавіку паставіла на расійскі рынак 25,5 тысяч тон бензіну розных гатункаў.

У студзені-лютым беларускі бок цалкам выканаў свае абавязанні па пастаўках нафтапрадуктаў. Але ў сакавіку эканамічная сітуацыя змянілася і беларусы скарысталіся папраўкай у дамоўленасцях, якая ў выпадку зніжэння прыбытковасці дазваляе прыпыніць пастаўкі.

Па выніках першыю двух месяцаў Беларусь паставіла ў Расію 140 тысяч тон бензінаў.

Усяго, згодна з індыкатыўным балансам паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2015 год, у Беларусь паступіць 23 мільёны тон нафты, у тым ліку 22 мільёны тон трубаправдным транспартам. У сваю чаргу Беларусь павінна паставіць у Расію 1,8 мільёна тон аўтамабільных бензінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі