Беларус амаль год здымаў з карткі 1,7 млрд, а грошы не заканчваліся

Выкарыстоўваючы збой у банкаўскай сістэме, 32-гадовы рабочы аднаго з прадпрыемстваў зняў са сваёй карткі больш за 1 млрд 700 млн рублёў — "памылкова налічаныя грашовыя сродкі". Адбывалася гэта з красавіка 2013-га да студзеня 2014 года.



Як паведамляе "Интерфакс-Запад", мужчына здымаў з карткі грошы, але з-за збою спісанне грошай не фіксавалася. Атрымлівалася, што на "залатой" картцы заставалася адна і тая ж сума, якую мужчына здымаў сотні разоў! Праваахоўнікі падкрэсліваюць, што "шчасліўчык" не мог не разумець, што грошы не яго — такімі сродкамі ён не валодаў.



Факт збою ў працы сістэмы быў выяўлены банкаўскімі супрацоўнікамі, якія звярнуліся ў праваахоўныя органы.



На што траціў свае мільярды рабочы, не паведамляецца. Цяпер яму пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі