Беларус Андрэй Кулебін стаў чэмпіёнам свету па тайскім боксе (відэа)
Тытул яму прынесла перамога на турніры Max Muay Thai 2013, які прайшоў у Тайландзе.
У першым паўфінале Кулебін перамог байца з Уганды Умара Семату, а ў фінальным паядынку — тайца Петашвіна Шэатранферы. Беларус адправіў яго ў накаўт у другім раўндзе, паведамляе "Прессбол".