Беларус быў "стралком" банды "Васі Чачэнскага" ў Адэскай вобласці

Беларус быў "стралком" банды "Васі Чачэнскага" ў Адэскай вобласці

Беларус удзельнічаў у бандзе ў Адэскай вобласці Украіны. Ураджэнца Ушацкага раёна затрымалі ў Беларусі яшчэ вясной 2018-га. У яго была зброя і боепрыпасы, а таксама выбухоўка. Цяпер стала вядома пра дачыненне мужчыны да асабліва цяжкіх злачынстваў на тэрыторыі Украіны ў 2001-2002 гадах.

Як інфармуе прэс-служба МУС, беларус уваходзіў у банду Васіля Марыянчука ("Васі Чачэнскага", "Бухгалтара"), якая ў 1994-2005 гадах учыніла дзясяткі наўмысных забойстваў, замахаў, нападаў, выкраданняў людзей. Марыянчук ужо з-за кратаў загадваў удзельнікам банды ліквідоўваць сведкаў злачынстваў, сваіх жа сябрукоў. Да выканання гэтых "замоваў" прыцягваліся і грамадзяне нашай краіны.

Прэс-служба Следчага камітэта паведамляе, што ўраджэнцу Ушацкага раёна 49 гадоў. У 1994-м ён быў асуджаны за забойства, у канцы 2000-х — за вымагальніцтва і разбой у Баранавіцкім раёне. Яшчэ ў 2008-м была інфармацыя пра дачыненне мужчыны да злачынстваў на тэрыторыі Украіны, але доказы сабраць не змаглі. Летась гэта ўдалося зрабіць, дзякуючы супрацоўніцтву з украінскімі праваахоўнікамі.

Высвятляецца, што беларус падазраецца ў дачыненні да забойства адваката, да падрыхтоўкі забойства следчай пракуратуры Галіны Клімовіч (пазней яна займалася расследаваннем справы аб атручванні Віктара Юшчанкі) і ў іншых злачынствах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі