Беларусь дамаўляецца з кампаніяй General Motors

Ужо ўзгоднены асноўныя падыходы па стварэнні ў Беларусі вытворчых магутнасцей па выпуску легкавых аўтамабіляў, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, адбывацца гэта будзе паэтапна. Акрамя буйнавузлавой зборкі гаворка ідзе аб стварэнні вытворчых магутнасцей па зварцы і фарбаванні кузаваў.

На думку менеджменту кампаніі, беларуская вытворчасць будзе арыентавана на новыя мадэлі, якія не будуць мець вялікую серыйнасць.

Міхаіл Мясніковіч таксама расказаў, што ў час перамоваў прадстаўнікі General Motors падкрэслівалі перавагі работы ў Беларусі, што ў немалой ступені абумоўлена наяўнасцю кваліфікаваных спецыялістаў у галіне тэхнікі, інфармуе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі