Беларус два гады правёў у рабстве ў Расіі
Сяргей Бульбянкоў
Беларус Сяргей Бульбянкоў два гады правёў у рабстве ў Расіі. Ён жыў у сям'і ромаў, глядзеў за быдлам, касіў сена, дапамагаў па хаце. Зараз яму 60 гадоў, паведамляе Рух Альтэрнатыва.
Па словах мужчыны, у лютым 2021-га ў Бабруйску ён пагадзіўся на працу. Яму паабяцалі заробак і дапамогу ў аднаўленні згубленага пашпарту. Бульбянкова прывезлі ў Татарстан у раён горада Казань. Заробак яму не плацілі, толькі абяцалі разлічыцца. Беларус ужо думаў, што застанецца там назаўжды, аднак праз два гады яму купілі квіток на цягнік і адправілі ў Маскву. Там ён выжываў без працы і дакументаў, начаваў у пад'ездах дамоў.
Грамадскія актывісты дапамаглі Сяргею Бульбянкову зрабіць часовы дакумент і вярнуцца ў Беларусь. Яны пішуць, што з ім "усё ў парадку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.