Беларусь і Расія абмяркоўваюць роўмінг. Ізноў

Тэлефон

Тэлефон / pixabay.com

Беларусь і Расія вядуць перамовы аб інтэрнэт-трафіку ў роўмінгу, піша Tochka.by.

"Прыблізныя тэрміны завяршэння работ — да канца года", — сказаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы (СД) Дзмітрый Мезенцаў.

Дакладнай даты поўнай адмены роўмінгу паміж дзвюма краінамі ён не назваў.

Над адменай роўмінгу Беларусь і Расія працуюць з 2017 года. Планавалася, што адмена роўмінгу адбудзецца 1 верасня 2020-га — пра гэта ў снежні 2019 года нават падпісалі спецыяльную "дарожную карту". Але ў выніку толькі 1 лістапада плата за роўмінг была зніжаная ў 20 разоў — з 30 цэнтаў да 1,5 цэнта ў хвіліну.

У пачатку 2021 года Мезенцаў абяцаў, што "да канца года" роўмінг цалкам адменяць. А беларускі амбасадар у Маскве казаў, што зробяць гэта 1 студзеня 2022-га.

Потым давалі яшчэ некалькі абяцанняў, калі роўмінг "ужо дакладна" будзе адменены. Але гэтага так і не здарылася.

Большасць карыстальнікаў ужо перайшлі на званкі анлайн, таму адмена платы за тэлефонныя званкі ў роўмінгу для іх не асабліва актуальная. Цяпер бакі пачалі абмяркоўваць плату за інтэрнэт-трафік у роўмінгу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі