Беларусь істотна знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь істотна знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 студзеня 2016-га істотна знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведную пастанову ў апошнія дні мінулага года прыняў беларускі ўрад.

Як інфармуе БЕЛТА, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжаецца з 88,4 долара да $73,3 за 1 тону. Пошліна на прамагонны бензін зніжаецца з 75,1 долара да $52 за 1 тону, на таварныя бензіны — з $68,9 да 44,7 долара за 1 тону. Што да пошліны на лёгкія, сярэднія дыстыляты, то яна складае ўжо 29,3 долара за 1 тону замест ранейшай $42,4. Такую стаўку пошліны ўстанавілі і ў дачыненні дызельнага паліва.

Як паведамляла Еўрарадыё, месяц таму экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты таксама паніжаліся, але не так істотна. Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту была зніжана з 97,1 долара да $88,4 за 1 тону, пошліна на прамагонны бензін — з 82,5 долара да $75,1 за 1 тону, на таварныя бензіны — з $75,7 да 68,9 долара за 1 тону.

Чаму падаюць цэны на нафту і як гэта ўплывае на беларусаў

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі