Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт "3+2" (Відэа конкурснай песні)

Гюнеш і Litesound не змаглі перамагчы калектыў, створаны некалькі тыдняў таму
Як вырашыла фокус-група, створаная Белтэлерадыёкампаніяй, Беларусь на міжнародным конкурсе "Еўрабачанне" ў Осла прадставіць гурт "3+2" з песняй "Far away".Гюнеш

Як паведамляе БЕЛТА, рэзервовым прадстаўніком нашай краіны на конкурсе абраны ALEKS з песняй "How can it be?".

Нагадаем, на адрас Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, якая з'яўляецца арганізатарам нацыянальнага адбору, паступіла 41 заяўка. У тым ліку заяўкі на ўдзел у адборы паступілі з Расіі, Польшчы, Чэхіі, Ісландыі, Іспаніі, Ірландыі ды Аўстраліі.

Звесткі пра тое, што гурт "3+2" стане прадстаўніком Беларусі на "Еўрабачанні", з'явіліся ўчора. Аднак тады БТ абвергла іх.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі