Беларусь наведае прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў
Рыхтуецца візіт прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава ў Беларусь. Пра гэта, як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, было заяўлена 28 студзеня на пасяджэнні міжурадавай беларуска-туркменскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску.
Сустаршыня камісіі з туркменскага боку намеснік старшыні Кабінета міністраў Хыдыр Сапарлыеў адзначыў, што да візіту прэзідэнта неабходна правесці інвентарызацыю дамоўна-прававой базы паміж дзвюма краінамі і падрыхтаваць новыя дакументы, якія будуць падпісаныя ў Мінску.