Беларусь не паведамляе Украіне, што адбываецца з амбасадарам у Мінску

Генпракуратура Украіны запыталася ў беларускіх калег, ці сапраўды ўкраінскі амбасадар у Мінску Міхаіл Ежаль лекуецца ў вайсковым шпіталі. Аднак Генпракуратура Беларусі адмовілася адказваць на запыт ГПУ.

Пра гэта, як піша "Украінская праўда", Генпракуратура Украіны паведаміла ў адказ на запыт дэпутата Дзмітрыя Тымчука.
 
Ва Украіне Ежаля шукаюць як падазраванага ў справе аб растратах дзяржаўных грошай. У часы Януковіча ён быў міністрам абароны, а потым атрымаў дыпламатычнае прызначэнне ў Мінск. Наступны за Ежалем міністр абароны напярэдадні захопу Крыма ўцёк у Расію. Украінскае войска выявілася непадрыхтаваным да абароны краіны — у тым ліку і тэхнічна. Следства, якое займаецца раскраданнем грошай ва ўкраінскім Мінабароны пры Януковічу і зачапіла Ежаля.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі