Беларусь не пускаюць на "Еўрабачанне"

Прадзюсерскі цэнтр Віктара Дробыша забараніў Дзмітрыю Калдуну ўдзельнічаць у “Еўрабачанні” ад Беларусі і адмовіўся падпісваць загадзя ўзгоднены кантракт з прадстаўнікамі беларускага аргкамітэта, якія дзеля гэтага прыехалі ў Маскву. Нагадаем, нацыянальны адборачны тур “Еўрафэст” адбыўся ў Мінску на мінулым тыдні. З трох фіналістаў — Дыяны Гурцкой, гурта The Project і Дзімы Калдуна — кваліфікацыйнае журы вылучыла пераможцу “Фабрыкі зорак-6”.

Ён быў урачыста прадстаўлены як удзельнік ад Беларусі на конкурсе песні “Еўрабачанне-2007” у Хельсінкі з песняй “Work Your Magic”, адмыслова напісанай для конкурсу Філіпам Кіркоравым і паэтам Карэнам Кавалеранам.

Кіраўнік нацыянальнага камітэта “Еўрафэст” Аляксандр Ціхановіч паведаміў, што ў цэнтры Дробыша, яму заявілі, што “Калдун — вельмі слабы артыст, і прадзюсерскі цэнтр, які ўжо “абпальваўся” на “Еўрабачанні” з мінулымі выпускніцамі “Фабрыкі зорак” Юліяй Савічавай і Наталляй Падольскай, не жадае зноў ставіць пад удар рэпутацыю сваёй фірмы”.

Тым часам, у Еўрапейскім вяшчальным саюзе Калдун ужо афіцыйна названы ўдзельнікам конкурсу. У цэнтры Віктара Дробыша тлумачэнняў атрымаць пакуль не ўдаецца. Сам спявак, які цяпер знаходзіцца ў Мінску, лічыць гэтую сітуацыю “дзіўнай” і не збіраецца адмаўляцца ад “Еўрабачання”, пуцёўку на якое заваяваў, як ён лічыць, “у сумленным спаборніцтве”.

Паводле матэрыялаў газеты “Московский комсомолец”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі