Беларус нелегальна пражыў у Латвіі 15 гадоў
Работнікі іміграцыйнай службы Валміерскага ўпраўлення дзяржаўнай памежнай службы Латвіі затрымалі 54-гадовага грамадзяніна Беларусі, які нелегальна пражываў на тэрыторыі Латвіі з 1993 года. Беларуса затрымалі і змясцілі ў ізалятар часавага ўтрымання Цэсіскага ўпраўлення паліцыі, паведамляе Rus.delfi.lv.