Беларусь перамагла каранавірус, але просіць Літву дапамагчы са сродкамі абароны

Хуткая дапамога падчас пандэміі каранавірусу ў горадзе Іўе / Еўрарадыё
Хуткая дапамога падчас пандэміі каранавірусу ў горадзе Іўе / Еўрарадыё

7 ліпеня з Літвы ў Беларусь адправіўся гуманітарны груз са сродкамі абароны для медыкаў — для барацьбы з каранавірусам. МЗС Літвы паведамляе,  што дапамога ад урада Літвы стала рэакцыяй на адпаведны запыт беларускага боку.

У Беларусь дастаўлены 16 800 літраў дэзінфекцыйнай вадкасці і 8 400 адзінак аднаразовых халатаў на суму ў 50 тысяч еўра.

Тым часам кіраўнік Беларусі заяўляе, што краіна перамагла каранавірус. Лукашэнка ўпэўнены, што праз месяц аб пандэміі можна будзе забыцца:

"Калі мы і далей будзем ісці гэтым шляхам, мы абавязкова праз месяц забудзем пра каранавірус".

На 7 ліпеня ў Літве было выяўлена тры новыя выпадкі каранавіруснай інфекцыі, а агульная колькасць тых, хто заразіўся склала 1844 чалавекі. Калі верыць беларускай афіцыйнай статыстыцы, у краіне на 7 ліпеня пацверджаны 64 003 выпадкі COVID-19. За суткі выяўлена 199 новых выпадкаў. Памерла 436 пацыентаў (+7 за суткі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі