Беларусь перапыняе экспарт нафтапрадуктаў, бо наперадзе пасяўная

Беларусь перапыняе экспарт нафтапрадуктаў, бо наперадзе пасяўная

Беларусь перапыняе экспарт нафтапрадуктаў і ставіць у прыярытэт унутраны рынак. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка ў інтэрв'ю АНТ падчас аператыўнага штаба ў ААТ “Нафтан”. Ён адзначыў, што падчас правядзення пасяўной уводзіцца абмежаванне на пастаўку светлых нафтапрадуктаў па ўсіх экспартных кірунках.

“На экспартных рынках кошты сёння пікава высокія. Таму мы маем як эканамічныя, так і тэхнічныя выдаткі. З тэхнічнымі выдаткамі прадпрыемствы вызначацца ў момант капрамонту, у жніўні-верасні гэта ўсё аблічым”, — заявіў Ляшэнка.

Таксама на наступным тыдні беларускі бок правядзе перамовы з расійскай “Транснафтай” наконт сітуацыі з раптоўным зніжэннем якасці нафты, якую пастаўляюць у Беларусь.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі