Беларусь працягвае перамовы з Еўрасаюзам па нармалізацыі адносінаў

26 студзеня ў Мінску адбылася сустрэча намесніцы міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной з кіраўніцай прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза Майрай Морай. Як паведамляе прэс-служба МЗС, на ёй абмяркоўваліся пытанні развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Падрабязнасці размовы не паведамляюцца.

Дарэчы, напярэдадні, 22-23 студзеня, Беларусь наведаў дзяржаўны сакратар Латвіі Андрэйс Пілдзяговічс, суайчыннік Моры. Нагадаем, што цяпер Латвія старшынюе ў Савеце ЕС.

Фота — mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі