Беларусь прайграла Нарвегіі і страціла шансы на плэй-оф
Яе 5-ты матч на чэмпіянаце свету па хакеі скончыўся з ліка 3:1 на карысць нарвежцаў.
Нашых хакеістаў яшчэ чакае гульня са Швейцарыяй, адной з найлепшых каманд. Матч пройдзе 14 траўня. Але нават у выпадку сенсацыйнай перамогі беларусы не набяруць дастатковую колькасць ачкоў, каб выйсці ў чвэрцьфінал.
Крыху раней за Беларусь і Нарвегію сёння адгулялі свае матчы Швецыя і Славенія (2:0) і Нямеччына і Латвія (2:0). Славенія, якая сёлета вярнулася ў вышэйшы дывізіён, налета можа зноў адкаціцца ў першую лігу: каманда знаходзіцца на самым апошнім месцы ў сваёй групе S, яна не выйграла на чэмпіянаце ніводнай гульні. У першую лігу можа таксама апусціццца Латвія, самая апошняя на сёння ў сваёй групе Н.