Беларусь прайграла Славеніі ў адборы на Алімпійскія гульні-2018

Беларусь прайграла Славеніі ў адборы на Алімпійскія гульні-2018

Нацыянальныя зборныя Беларусі і Славеніі 4 верасня змагаліся за пуцёўку на зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года. Гульня праходзіла ў Мінску.

Абедзве каманды з групы D перад гэтым атрымалі па дзве перамогі і мелі па шэсць ачкоў.

Гульня праходзіла напружана, аднак у першым перыядзе ніводная са зборных не здолела прабіць абарону сапернікаў. У другой траціне нападнік славенцаў Рок Цічар літаральна за паўтары хвіліны аформіў дубль у браму Міхаіла Карнавухава. Толькі на 39-й хвіліне Андрэю  Сцяпанаву ўдалося "размачыць" лік.

А ў трэцім перыядзе, на 52-й хвіліне, Сцяпанаў рэалізаваў большасць і таксама аформіў дубль. Асноўны час так і завяршыўся з лікам 2:2.

Лёс алімпійскай пуцёўкі не вырашыўся нават у авертайме, які праходзіў у фармаце "тры на тры". А ў серыі булітаў славенцам пашанцавала болей, чым нашым хакеістам — яны выйгралі з лікам 2:1.

Такім чынам Беларусь засталася без пуцёўкі на Алімпійскія гульні-2018.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі