Беларусь прынялі ў камітэт па кантролі за ядзерным экспартам
Беларусь стала сябрам Камітэта Цангера — аднаго з міжнародных рэжымаў экспартнага кантролю ў ядзернай галіне. Як паведамляе прэс-служба МЗС РБ, працэдура афармлення сяброўства была завершаная 2 лютага.
Разам з Беларуссю камітэт налічвае 38 краінаў-сябраў.
Камітэт Цангера, названы так у гонар першага старшыні, распрацаваў і падтрымлівае спіс ядзерных матэрыялаў і абсталявання, а таксама правілы экспарту ў краіны, якія не маюць ядзернай зброі і не з'яўляюцца ўдзельнікамі дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі.