Беларусь — у топ-10 краін свету з самым хуткім пацяпленнем

Беларусь імкліва цяплее: рост тэмпературы — 2,7°C за паўстагоддзя / Euroradio
Беларусь увайшла ў дзясятку краін з самым хуткім пацяпленнем у свеце, піша “Euronews”. Паводле апошніх даных ААН, тэмпература ў краіне ў 2023 годзе паднялася на 2,7°C у параўнанні з базавым узроўнем 1951–1980 гадоў. Аналіз апошніх дзесяці гадоў паказвае, што Беларусь стабільна ўваходзіць у лік еўрапейскіх краін, дзе клімат змяняецца найбольш імкліва.
Чаму Беларусь цяплее хутчэй?
Эксперты тлумачаць, што Еўропа ў цэлым награваецца хутчэй за іншыя рэгіёны праз сваё геаграфічнае становішча. Старшы статыстык ФАО Франчэска Туб’ела адзначае, што большая частка сушы ў паўночных шыротах, уключаючы Беларусь, асабліва ўразлівая да зменаў клімату. Арктычнае ўзмацненне — працэс, пры якім пацяпленне каля палюсоў адбываецца хутчэй — уплывае на тэмпературу ў краінах Усходняй Еўропы, такіх як Беларусь, Расія і краіны Балтыі.
Лідэрамі апынуліся Шпіцберген (Нарвегія) з ростам на 3,6°C і Малдова — 2,7°C.
У Паўднёвай Еўропе і Міжземнамор’і пацяпленне ідзе марудней, чым у Паўночнай і Усходняй Еўропе.
Высновы вучоных заснаваныя на даных аб глабальным змяненні тэмпературы паверхні, якія распаўсюджваюцца NASA-GISS. Тэндэнцыя да хуткага пацяплення ў Беларусі захаваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.