Беларус упаў на рэйкі ў маскоўскім метро
Аб здарэнні з удзелам беларуса паведаміў кіраўнік УУС на маскоўскім метрапалітэне Аляксей Мышляеў. "Сёння раніцай 22-гадовы грамадзянін Беларусі адчуў сябе дрэнна на станцыі метро "Охотный ряд" і ўпаў на рэйкі. Пры падзенні малады чалавек атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Пацярпелы быў хутка узняты на платформу відавочцамі здарэння, пасля чаго супрацоўнікі паліцыі аказалі яму першую дапамогу і перадалі лекарам хуткай", ― цытуе словы Мышляева агенцтва ТАСС.
Тыдзень таму ў маскоўскім метро ўжо адбываўся інцыдэнт з удзелам грамадзяніна Беларусі. Тады на станцыі метро "Універсітэт" загінуў 23-гадовы беларус, які апынуўся на рэйках і атрымаў ад сутыкнення з цягніком траўмы, несумяшчальныя з жыццём.