Беларусь упершыню набрала на групавым этапе чэмпіянату свету 14 ачкоў

12 траўня зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі правяла заключны матч групавога этапу супраць Нарвегіі — 3:2.

У сямі матчах наша каманда атрымала 4 перамогі, адзін раз прайграла ў авертайме, адзін раз саступіла ў серыі булітаў. Як адзначае by.tribuna.com, упершыню беларуская зборная набрала 14 ачкоў на групавым этапе чэмпіянату свету.

Летась беларускія хакеісты прабіліся ў чвэрцьфінал з 12 ачкамі.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі