Беларусь ужо падрыхтавала новую праграму супрацоўніцтва з МВФ

Справаздачу супрацоўнікаў Міжнароднага валютнага фонда аб эканамічным развіцці і эканамічнай палітыцы Беларусі будзе разгледжаны ў траўні на паседжанні Савета дырэктара МВФ.

Планавая місія фонда прыбыла ў Беларусь 5 сакавіка і будзе працаваць у нашай краіне да 16 сакавіка. Сябры місіі абмяркуюць эканамічную палітыку з прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта, Нацыянальнага банка, Міністэрства эканомікі.

Як паведаміў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі, намеснік начальніка аддзелу краін Паўночна-Усходняй Еўропы Еўрапейскага дэпартаменту Дэвід Гофман, справаздачу па Беларусі абмяркуюць на паседжанні Савету выканаўчых дырэктараў МВФ у траўні. Калі ўлады Беларусі дадуць згоду, справаздачу апублікуюць.

Пры гэтым улады ўжо падрыхтавалі новую праграму супрацоўніцтва з МВФ. Як раней заяўляў першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, урад гатовы да яе абмеркавання і ў кароткі тэрмін узгадніць з фондам асноўныя пазіцыі.

Разам з тым чыноўнік звярнуў увагу, што з улікам сусветнай сітуацыі і ціску на Міжнародны валютны фонд , арганізацыя таксама абмежаваная ў магчымсці распачаць новую праграму з нашай краінай, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі