Беларусь залічылі ў дзясятку самых дэкадэнцкіх краін свету

Эксперты вядомага амерыканскага агенцтва Bloomberg склалі спіс самых дэкадэнцкіх краінаў свету. Беларусь увайшла ў першую дзясятку, адзначаюць "Беларускія навіны". Першае месца заняла Чэхія.

Пры складанні спісу эксперты Bloomberg абапіраліся на такія фактары, як:

— колькасць літраў алкаголю, якую дарослы выпівае за год;

— лік выпаленых цыгарэтаў;

— ужыванне амфетамінаў;

— ужыванне канопляў;

— ужыванне іншых цяжкіх наркотыкаў, а таксама страты ад азартных гульняў у працэнтных суадносінах да ВУП краіны.

Наша краіна займае першае месца па алкаголі і цыгарэтах. Лідарка агульнага спісу Чэхія ў спажыванні алкаголю заняла толькі чацвёртае месца — пасля Беларусі, Украіны і Эстоніі.

Аднак агульны бал Чэхіі — 64, 5. Гэта амаль на шэсць балаў больш, чым у Славеніі, якая заняла другое месца ў рэйтынгу.

У Расіі агульны бал — 49,6, яна займае восьмае месца. Гэтаму паспрыяў даволі нізкі паказчык па азартных гульнях і ўжыванні канопляў.

Беларусь з агульным балам 49,4 займае дзявятае месца ў спісе. Дарэчы, Украіна апынулася на 13-м месцы, ЗША — на 16-м.

Самымі недэкадэнцкімі краінамі сталі Сальвадор, Замбія, Гватэмала, Балівія і Венесуэла.

10 самых дэкадэнцкіх краінаў, паводле версіі Bloomberg:

1. Чэхія

2. Славенія

3. Аўстралія

4. Арменія

5. Балгарыя

6. Іспанія

7. Боснія і Герцагавіна

8. Расія

9. Беларусь

10. Грэцыя

Фота: dpa

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі